Украіна адмовілася закупляць электраэнергію Беларускай АЭС
Украіна адмовілася закупляць электраэнергію Беларускай АЭС. Пра гэта 8 ліпеня паведаміла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце па выніках перамоваў з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем у Вільні.
На сумеснай прэс-канферэнцыі яна вітала рашэнне Кіева адмовіцца ад паслуг "небяспечных пастаўшчыкоў".
Яшчэ вясной стала вядома, што Мінэнерга Украіны ініцыюе адмову ад імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.