Украіна арыштавала маёмасць Беларусі і Расіі на больш чым мільярд даляраў

Былі канфіскаваныя транспартныя сродкі, свідравыя ўстаноўкі, каштоўныя паперы банка, авіярухавікі, вагоны і тысячы тонаў паліва / pixabay
Былі канфіскаваныя транспартныя сродкі, свідравыя ўстаноўкі, каштоўныя паперы банка, авіярухавікі, вагоны і тысячы тонаў паліва / pixabay

Украіна арыштавала маёмасць беларускіх і расійскіх кампаній на больш чым мільярд даляраў, расказалі ў Дэпартаменце стратэгічных расследаванняў Нацыянальнай паліцыі Украіны.

"За пяць месяцаў поўнамаштабнага ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну суды арыштавалі актывы расійскіх і беларускіх кампаній на дзясяткі мільярдаў грыўняў, якія адгэтуль будуць працаваць выключна на эканоміку і аднаўленне нашай дзяржавы", — кажуць у дэпартаменце.

Агульная сума арыштаванай маёмасці — 39,5 млрд грыўняў, або каля 1,06 млрд даляраў ЗША.

Нацыянальная паліцыя канфіскавала транспартныя сродкі на суму 1, 3 млрд грыўняў — каля 27 млн даляраў. Таксама былі канфіскаваныя свідравыя ўстаноўкі, каштоўныя паперы банка, авіярухавікі, вагоны і тысячы тонаў паліва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі