Украіна будзе патрабаваць ад ЗША і іх саюзнікаў ракеты вялікай далёкасці
Украіна будзе патрабаваць ад ЗША і іх саюзнікаў ракеты вялікай далёкасці. Пра гэта піша выданне The Wall Street Journal, якое спасылаецца на дакумент, атрыманы амерыканскімі заканадаўцамі. Сцвярджаецца, што ў запыце згадваюцца дзясяткі відаў узбраенняў, якія спатрэбяцца для працягу наступу на расійскіх акупантаў у 2023 годзе.
Сярод іх — дальнабойныя ракеты ATACMS (могуць наносіць удары да 300 км). Раней улады ЗША адмовілі ў яе перадачы Украіне, паколькі не выключалі, што ракеты паляцяць на тэрыторыю РФ. Таксама ў спісе танкі, дроны, артылерыйскія сістэмы, вялікая колькасць супрацькарабельных ракет Harpoon, 2000 ракет для высокамабільнай артылерыйскай ракетнай сістэмы Himars, якая выдатна зарэкамендавала сябе ва Украіне ў апошнія месяцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.