Украіна гатовая абмяняцца палоннымі з Расіяй у фармаце "ўсіх на ўсіх"

Удзельнікі сустрэчы ў Кіеве, 24 лютага 2025-га / t.me/V_Zelenskiy_official/
Украіна гатовая абмяняцца палоннымі з Расіяй у фармаце "ўсіх на ўсіх". Пра гэта ў панядзелак на сустрэчы ў Кіеве з лідарамі ЕС, еўрапейскіх краін, Канады, генеральным сакратаром АБСЕ (іншыя былі анлайн) заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, маштабнае вызваленне ўкраінскіх палонных можа быць адным са сведчанняў завяршэння вайны і аднаўлення даверу да РФ.
"Завяршэнне вайны павінна пачынацца з крокаў, якія аднаўляюць давер да самой сітуацыі, таму што даверу да Расіі няма, — кажа прэзідэнт Украіны. — ...І цяпер такім крокам можа стаць вызваленне палонных. Тысяч, менавіта тысяч людзей, якія ўтрымліваюцца ў Расіі. І частка з іх не толькі з 2022 года, а значна раней — яшчэ з 2014 года. Расія павінна адпусціць украінцаў. Украіна гатовая да абмену ўсіх на ўсіх і гэта справядлівы варыянт".
На сустрэчы ў Кіеве былі анансаваны чарговыя пакеты дапамогі Украіне. Напрыклад, ад ЕС у сакавіку Украіна атрымае 3,5 млрд еўра.
At Maidan, we honor the fallen—and those still fighting on the frontlines.
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) February 24, 2025
Europe stands with Ukraine, empowering its brave resistance.
Through strength, they will secure a just and lasting peace.
A peace worthy of their ultimate sacrifice. pic.twitter.com/cJzYabfUq9
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.