Украіна правяла чарговы абмен палоннымі з Расіяй — 150 на 150

Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону

Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону / тг-канал Уладзіміра Зяленскага

Украіна і Расія правялі чарговы абмен ваеннапалоннымі. 150 украінцаў вярнуліся з расійскага палону, і 150 расійскіх вайскоўцаў адправіліся дадому. Абмен адбываўся на тэрыторыі Беларусі.

Каментуючы гэтую падзею, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напісаў у сваім тэлеграм-канале:

"Сёння добры дзень для ўсіх нас. Мы вяртаем з расійскага палону 150 нашых абаронцаў. Гэта салдаты, сяржанты, афіцэры. Воіны Ваенна-марскіх Сіл, якія трапілі ў палон у Марыупалі і Запарожскай вобласці, Паветраных сіл, вайскоўцы Дэсантна-штурмавых і Сухапутных войскаў, нацгвардзейцы, памежнікі, терабаронаўцы, а таксама паліцыянт".

Паводле Зяленскага, некаторыя з украінцаў былі ў палоне больш за два гады.

Расійскія вайскоўцы, якія вярнуліся з украінскага палону, цяпер знаходзяцца ў Беларусі. тут ім прадаставілі меддапамогу, паведамляе Мінабароны Расіі.

Украіна правяла чарговы абмен палоннымі з Расіяй — 150 на 150
Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону / тг-канал Уладзіміра Зяленскага
Украіна правяла чарговы абмен палоннымі з Расіяй — 150 на 150
Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону / тг-канал Уладзіміра Зяленскага
Украіна правяла чарговы абмен палоннымі з Расіяй — 150 на 150
Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону / тг-канал Уладзіміра Зяленскага
Украіна правяла чарговы абмен палоннымі з Расіяй — 150 на 150
Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону / тг-канал Уладзіміра Зяленскага
Украіна правяла чарговы абмен палоннымі з Расіяй — 150 на 150
Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону / тг-канал Уладзіміра Зяленскага
Украіна правяла чарговы абмен палоннымі з Расіяй — 150 на 150
Украінскія вайскоўцы вярнуліся з расіскага палону / тг-канал Уладзіміра Зяленскага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі