Украіна не чакае нападу з боку Беларусі: у Расіі тут няма войскаў
Беларуска-ўкраінская мяжа
Украіна не бачыць пагрозы для сябе ў раптоўнай праверцы гатоўнасці войскаў у Гомельскай і Берасцейскай абласцях Беларусі, піша РБК-Украіна са спасылкай на памежную службу краіны.
"Беларусь пастаянна праводзіць то навучанні, то праверку войскаў. Але <...> на гэты момант у Расіі на гэтым кірунку няма падраздзяленняў, якія яна магла б ужыць супраць Украіны", — кажа прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
Аднак Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю і памежныя рэгіёны, дадаюць у службе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.