Украіна падвоіць колькасць памежнікаў на мяжы з Беларуссю
Дзяніс Манастырскі / УНІАН
Украіна мае намер падвоіць колькасць памежнікаў на дзяржаўнай мяжы ў сувязі з пагрозай трапляння ў краіну нелегальных мігрантаў з Беларусі, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Украіны Дзяніса Манастырскага.
Кіраўнік МУС таксама паведаміў, што да аховы мяжы будуць "прыцягнутыя дастаткова сур'ёзныя рэзервы" з Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі. Міністэрства мае намер стварыць мабільныя групы, якія будуць патруляваць украінска-беларускую мяжу.
Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы ўскладнілася ў панядзелак, калі да польскай мяжы з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўрасаюз. Прэм'ер Польшчы Матэуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС "дзяржаўным тэрарызмам".
Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнікі МЗС ЕС плануюць у панядзелак, 15 лістапада, абмеркаваць пашырэнне санкцый у дачыненні да Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.