Стэла добрасуседства і мінныя палі: як выглядае беларуска-ўкраінская мяжа
На мяжы ўсталявалі банер, на якім напісана: “Акупантам не месца на ўкраінскай зямлі”. Але стэлу добрасуседства пакуль не знеслі / Ровенская тэрабарона
Украіна паказала, як цяпер выглядае мяжа з Беларуссю.
“Супрацьтанкавыя равы, мінныя палі і фартыфікацыйныя будынкі. Сілы абароны штодня мацуюць мяжу з рэспублікай Беларусь, а ваяры 104-й брыгады терробороны УСУ Ровеншчына разам з іншымі падпадзеламі старанна асочваюць сітуацыю ў памежных, каб быць гатовымі да кожнага развіцця падзей”, — расказалі ў рэгіянальным кіраванні сіл тэрытарыяльнай абароны “Захад”.
Апроч таго, на мяжы ўсталявалі банар. Ён абвяшчае: “Акупантам не месца на ўкраінскай зямлі”.
Дарэчы, стэлу, што сімвалізуе добрасуседства Украіны і Беларусі на Ровеншчыне пакуль гэтак і не знеслі. Яе можна ўбачыць на фота адразу за папераджальным банарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.