Украіна прадала 116 вагонаў арыштаванага беларускага калію за 2 мільёны долараў

Прадукцыя "Беларуськалія", ілюстрацыйнае фота

Прадукцыя "Беларуськалія", ілюстрацыйнае фота

Украінскае Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў прадало з аўкцыёну частку партыі калійных угнаенняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій". Раней украінскія ўлады наклалі арышт на гэтую прадукцыю.

Як заўважыла Радыё "Свабода", сёлета ў лістападзе на продаж былі выстаўленыя 433 вагонаў хларыду калію вытворчасці "Беларуськалія" агульнай вагой 30 431 тон. І 30 снежня ўкраінцы прадалі прадукцыю ў 116 вагонах агульнай вагой 8123 тоны. Ад продажу Украіна атрымала 87,28 мільёна грыўняў (каля 2,06 мільёна долараў), у тым ліку мытныя плацяжы на суму каля 33,79 мільёна грыўняў (амаль 798 тысяч долараў).

Усе сродкі ад продажу арыштаваных актываў будуць накіраваныя на ўзмацненне эканомікі і абароназдольнасці Украіны, заяўляюць у ведамстве.

Ад продажу арыштаваных актываў дзяржбюджэт Украіны сёлета атрымаў 326 мільёнаў грыўняў (каля 7,7 мільёна долараў).

Украіна пачала арыштоўваць маёмасць Беларусі на сваёй тэрыторыі пасля пачатку расійскага поўнамаштабнага ўварвання. Яно адбывалася ў тым ліку з тэрыторыі нашай краіны. У выніку Беларусь страціла сотні вагонаў і цыстэрнаў, будаўнічую тэхніку, грузавікі, беларускае судна, верталёт, сталь, калійныя ўгнаенні ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі