Украіна прыпыняе авіязносіны з Беларуссю

Украіна спыняе авіязносіны з Беларуссю з поўначы 26 траўня / Reuters​
Украіна спыняе авіязносіны з Беларуссю з поўначы 26 траўня / Reuters​

Украіна прыпыняе авіязносіны з Беларуссю з поўначы 26 траўня, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль.

На пазачарговым паседжанні "ўрад даручыў Мінінфраструктуры, Дзяржавіяслужбе і ДП "Украэрарух" прыняць для гэтага неабходныя меры", расказаў ён.

Акрамя таго, украінскім самалётам забараняецца выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі. Памежнай службе Украіны таксама даручана прыпыніць афармленне пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь або з Беларусі.  

Шмыгаль падкрэсліў, што "сітуацыя з прымусовай пасадкай самалёта кампаніі Ryanair у Мінску з'яўляецца парушэннем Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі" і пастанова ўрада "накіраваная на забеспячэнне бяспекі палётаў і пасажыраў".
 
Раней нацыянальная авіякампанія "Белавія" ўжо была вымушаная адмяніць рэйсы ў Літву, Францыю і Вялікабрытанію. Гэтыя краіны таксама заявілі аб спыненні авіязносін з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі