Украіна ставіць дадатковыя "зубы цмока" на мяжы з Беларуссю
Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю
Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю. Гэта вынікае з заявы камандуючага Аб'яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны (АС УСУ) Сяргея Наева.
Як зазначыў Наеў, УСУ ўзмацняюць абарону разам з Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыяй. Варта нагадаць, што Чарнігаўская вобласць Украіны на поўначы мяжуе з Гомельскай вобласцю Беларусі і Бранскай вобласцю Расіі.
На відэа ў тг-канале Наева бачна, што ўкраінцы ставяць дадатковыя "зубы цмока", рыхтуюць акопы і абарончыя ўмацаванні. Работы, кажа камандуючы АС УСУ, ідуць круглыя суткі. Па словах Наева, сітуацыя сёння ў Чарнігаўскай вобласці стабільная, аднак "на найбольш небяспечных напрамках поўным ходам абсталююцца рубяжы і пазіцыі першай і другой палос абароны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.