Украіна ў жніўні зняла з продажу праз інтэрнэт 10 кніг, выдадзеных у Беларусі

Кнігі, ілюстрацыйнае фота

Кнігі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

За жнівень ва ўкраінскіх інтэрнэт-кнігарнях было знята з продажу дзесяць найменняў кніг, выдадзеных у Беларусі. Такія вынікі маніторынгу Дзяржаўнага камітэта тэлебачання і радыёвяшчання Украіны.

За гэты ж час было знята з продажу ў інтэрнэт-кнігарнях 824 найменні кніг, выдадзеных у Расіі.

Як заяўляе ведамства, кнігі былі выяўленыя на гандлёвай пляцоўцы prom.ua і створаных на яе платформе старонках дзевяці ўкраінскіх інтэрнэт-крам ("Диаша", "Фантазери", "Учбові книги та не тільки", "Ларчік", Mixomarket, "Православні книги — поштою", "Навчалка", "Буквоїд", comicss.ua).

Ад сёлетняга красавіка з продажу інтэрнэт-кнігарняў, як паведамляецца, было знята больш за 3,2 тысячы найменняў выдавецкай прадукцыі РФ і Беларусі.

У чэрвені 2023 года Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які абмяжоўвае ўвоз і распаўсюд выдавецкай прадукцыі з Расіі, Беларусі і часова акупаванай тэрыторыі Украіны". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі