Украіна ўвяла санкцыі супраць прапагандыстаў Лукашэнкі

Рыгор Азаронак, справа ад яго сядзіць Аляксандр Шпакоўскі / БЕЛТА
Рыгор Азаронак, справа ад яго сядзіць Аляксандр Шпакоўскі / БЕЛТА

Украіна ўвяла санкцыі супраць прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі. У "чорны спіс" трапілі Рыгор Азаронак, Аляксандр Асенка (гендырэктар тэлеканала СТБ), Ігар Тур, Аляксандр Шпакоўскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ у адпаведнасці з рашэннем Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. Пад дзесяцігадовыя санкцыі трапілі амаль дзве сотні прапагандыстаў, дзеячоў культуры і медыясферы з Расіі. Менавіта да іх і далучылі некалькі чалавек з Беларусі. Адзначаецца, што фігуранты санкцыйнага спісу падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны і негатыўна выказваюцца пра ўкраінскую дзяржаву.

Кіеў паведаміць пра гэтыя санкцыі ЕС і ЗША, каб яны ўключылі прапагандыстаў з РФ і РБ у свае "чорныя спісы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі