Украіна замарозіла ўсе кантакты з Беларуссю

Украіна замарозіла ўсе кантакты з Беларуссю

Афіцыйны Кіеў замарозіў усе кантакты з Беларуссю. Такім спосабам Украіна выказала сваё стаўленне да дзеянняў беларускіх уладаў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

"У нас усе працэсы і кантакты з Беларуссю пастаўленыя на паўзу. Мы сочым за развіццём сітуацыі. Калі мы пераканаемся, што гэтыя кантакты не будуць несці ні рэпутацыйных, ні палітычных, ні маральных страт для Украіны, іх адновяць", — прыводзіць hromadske.ua словы кіраўніка ўкраінскай дыпламатыі.

Ён дадаў, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі апошні раз кантактавалі да выбараў у Беларусі — гэта значыць, да 9 жніўня. Пасля таго кантактаў не было і бліжэйшым часам не плануецца. 

Дарэчы, апошні раз Лукашэнка і Зяленскі размаўлялі 5 жніўня. Размова датычыла затрыманых у Беларусі "вагнераўцаў", якіх Украіна прасіла перадаць ім. Але ў выніку ўсе затрыманыя "вагнераўцы" вярнуліся ў Расію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі