Украінцаў, якім не падабаецца Лукашэнка, стала ў 3 разы больш

Плакат на адным з маршаў у Мінску / Еўрарадыё
Плакат на адным з маршаў у Мінску / Еўрарадыё

"Можна колькі пажадаеце распаўсюджваць хлусню пра Украіну, але вынік будзе толькі адзін: зніжэнне падтрымкі ў вачах украінцаў", — каментуе Еўрарадыё словы Аляксандра Лукашэнкі пра заняпад украінскай медыцыны міністр замежных спраў Украіны Зміцер Кулеба.

Украинцев, которым не нравится Лукашенко, стало в 3 раза больше
Зміцер Кулеба / 24tv.ua/ru/

15 снежня, падчас сустрэчы з лекарамі ў Магілёве, кіраўнік Беларусі зноў пачаў палохаць беларусаў сітуацыяй ва Украіне.

"Мне шкада, што будзе пасля гэтага [мабыць, маецца на ўвазе час, калі Лукашэнка пакіне ўладу. — Еўрарадыё]. Вось гэта ўсё, прабачце, будзе пахерана, і будзе як ва Украіне. Калі скарбонку адкрыў і там нешта ёсць — лячыць будуць. Таму што там ні лекаў, нічога няма. Лекары пачалі звальняцца. Украінцы перш за ўсё да нас едуць", — заявіў Лукашэнка ў Магілёве.

Ён дадаў, што на месцы беларускіх медыкаў, якія пратэстуюць, можна ўзяць украінскіх спецыялістаў.

"Год таму да Лукашэнкі станоўча ставіліся 66% украінцаў, адмоўна — толькі 15%. Цяпер, у прыватнасці дзякуючы такім заявам, толькі 38% ставяцца станоўча, а больш за 48% — адмоўна", — працягвае Зміцер Кулеба.

Дарэчы, гэта не першы раз, калі міністр у твітэры адказвае на словы Лукашэнкі. Напрыклад, на заяву, што амерыканскія спецслужбы заселі ў Кіеве і адтуль "гайдаюць планету", ён адрэагаваў фэйспалмам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі