Украінцы пачалі выкарыстоўваць на фронце "дроны-цмокі"

Расійскія вайскоўцы, якія акапаліся ў лесапаласе, трапляюць у сапраўднае пекла

Расійскія вайскоўцы, якія акапаліся ў лесапаласе, трапляюць у сапраўднае пекла / Кадр з відэа

Украінцы пачалі выкарыстоўваць на фронце "дроны-цмокі". Яны маюць тэрмітную (запальную) баявую частку і "паліваюць" ёй варожыя пазіцыі. У выніку лесапаласа, у якой акапаліся расійскія вайскоўцы, загараецца (тэмпература гарэння тэрміта складае тысячы градусаў). Ужо з'явілася некалькі відэаролікаў пра гэта. У прыватнасці, "дронаў-цмокаў" выкарыстоўвае на Харкаўскім напрамку батальён беспілотных сістэм "Пярун" з 42-й асобнай механізаванай брыгады УСУ.

Расіяне ўважліва сочаць за ўкраінскай распрацоўкай і ўжо, нібыта, праводзяць выпрабаванні свайго варыянту "дрона-цмока".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі