Украінцы, вернутыя з Беларусі, не казалі пра катаванні — амбудсмэн
Дзмітрый Лубінец
Украінцаў, якія сядзелі ў беларускіх турмаў, удалося вярнуць на радзіму, бо паміж Мінскам і Кіевам з'явіўся канал камунікацыі. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец, піша Укрінформ.
Як паведамлялася раней, ва Украіну былі перададзеныя пяць чалавек, якіх трымалі ў турмах Беларусі. У іх ліку быў Максім Швец, якога вінавацілі ў падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах пад Мінскам.
Лубінец падкрэсліў адрозненні тым, як ставіліся да ўкраінцаў у Беларусі і Расіі.
"Мы ўбачылі розніцу ў дачыненні да грамадзян Украіны. Вось нават па дэталях. Мы вярнулі і там, і там цывільных. І там, і там мы размаўлялі. Мы ўбачылі нават фізічны стан. Гэта значыць, грамадзяне Украіны з тэрыторыі Беларусі не казалі пра ўжыванне якіх-небудзь катаванняў, збіццё... Так, мы лічым, юрыдычна трактуем, што іх незаконна асудзілі, але катаванняў не было. Былі больш-менш нармальныя ўмовы ўтрымання, было нармальнае харчаванне, гэта нават па вонкавым выглядзе было бачна", — расказаў украінскі амбудсмэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.