Украінцы выбачыліся перад беларускай мастачкай выцінанак
Кіраўнік кампаніі, якая арганізавала канцэрт да Дня Незалежнасці Украіны, прынёс выбачэнне мастачцы з Маладзечна Лізавеце Чырвонцавай за тое, што некалькі яе выцінанак былі выкарыстаны ў відэаінсталяцыі сцэны без дазволу аўтаркі.
Аб гэтым мастачка паведаміла "Рэгіянальнай газеце", дадаўшы, што гэта "адзін з рэдкіх выпадкаў такога хуткага і станоўчага вырашэння сітуацыі".
24 жніўня Украіна святкавала Дзень Незалежнасці. На святочным канцэрце сцэну падчас выступлення спявачкі Сафіі Ратару ўпрыгожылі выцінанкамі. Яны аказаліся творамі мастачкі з Маладзечна, выкладчыцы музкаледжа імя Агінскага Лізаветы Чырвонцавай.
А ў траўні таксама без дазволу Лізаветы ўкраінскія дызайнеры ўзялі частку яе працы для ўбору сваёй удзельніцы ў конкурсе "Міс Сусвету", што адбываўся ў Маямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.