Украінец прыйшоў у СБУ і прызнаўся, што быў завербаваны КДБ Беларусі

Украінец прыйшоў у СБУ і прызнаўся, што быў завербаваны КДБ Беларусі

Украінец прыйшоў у СБУ і прызнаўся, што быў завербаваны КДБ Беларусі. Яшчэ ў кастрычніку 2017 года ў адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле “дзяржаўная здрада”. Яму пагражала ад 12 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Аднак было ўлічана, што ўкраінец добраахвотна заявіў пра свае сувязі з замежнай спецслужбай, а сваімі дзеяннямі не нанёс рэальнай шкоды дзяржаўным інтарэсам Украіны. Таму суд Рэпкінскага раёна вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці.

Вядома, што ў 2006-2017 гадах мужчына разам з жонкай жыў у Беларусі, у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Але ў пачатку лета мінулага года яго пазбавілі віду на жыхарства. Пасля гэтага мужчына вярнуўся ў Чарнігаўскую вобласць Украіны, дзе жыў з бацькамі, але рэгулярна прыязджаў у Беларусь да жонкі ды каб заправіць палівам аўтамабіль. Паводле слоў украінца, у ліпені 2017-га падчас чарговай паездкі ў пункце пропуску “Новая Гута” яго і завербавалі беларусы. Нібыта, пагражалі дэпартацыяй і забаронай на наведванне нашай краіны. Сабраную інфармацыю ён мусіў перадаваць супрацоўніку КДБ падчас чарговага прыезду ў Беларусь.

Украінец сцвярджае, што беларускі бок цікавіла інфармацыя пра аўтатранспарт і асабісты склад Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, пра праваахоўнікаў у Рэпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці, а таксама пра мясцовых жыхароў, якія ўдзельнічалі ў антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе. Прысуд па гэтай справе апублікаваны, яго можна паглядзець тут.

Беларускі бок пакуль ніяк не пракаментаваў гэтую скандальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі