Украінка стала пераможцай дзіцячага конкурсу "Віцебск-2014" (відэа)
Ён прайшоў на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
За свой выступ 9-гадовая Анастасія Багінская атрымае 5 тысяч долараў. Украінка прызналася, што яна марыць стаць актрысай. Атрыманыя грошы будуць патрачаныя на яе адукацыю.
Першая прэмія была прысуджана беларусцы Зінаідзе Купрыяновіч. Агулам у дзіцячым конкурсе ўдзельнічаў 21 вакаліст з 18 краін.
Сёння ў Віцебску адбудзецца закрыццё "Славянскага базару". Тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будуць весці жывую трансляцыю цырымоніі. Пачатак а 22-й гадзіне.