Украінская пошта знішчае маркі, выпушчаныя сумесна з Беларуссю і Расіяй
Украінская пошта прыбірае з продажу і знішчае маркі, выпушчаныя сумесна з Беларуссю і Расіяй. Сярод іх — серыя з трох марак, прысвечаных 50-годдзю вызвалення Беларусі, Расіі і Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Сімвалічна, ці не праўда?", — піша прэс-служба "Укрпошты".
Як вядома, ва Украіне і на Захадзе Беларусь успрымаюць як саюзніка Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.