Украінскі міністр: Лукашэнку папярэджвалі пра пагрозу вайны Беларусі і Расіі

Украінскі міністр: Лукашэнку папярэджвалі пра пагрозу вайны Беларусі і Расіі

Міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка ў інтэрв'ю чэшскаму выданню Respekt паразважаў пра беларуска-расійскія адносіны. Ён заявіў, што існуе пагроза вайны паміж Беларуссю і Расіяй. Прыстайка прыгадаў, што некалькі гадоў таму ў размовах з беларускімі журналістамі папярэджваў: "калі яны захочуць застацца незалежнымі, то сутыкнуцца з такой самай вайной, такімі ж цяжкасцямі і такімі ж пакутамі, як і мы [украінцы]". Беларусы не верылі, але цяпер сумненняў у іх менш, мяркуе ўкраінскі міністр.

"Вядома, я ўсё яшчэ спадзяюся, што памыляюся, — кажа Прыстайка. — Беларусы спакойныя і цярплівыя. Але мы таксама былі спакойнымі і цярплівымі людзьмі — і такая сітуацыя будзе працягвацца да таго часу, пакуль яны не пачнуць забіваць вас".

Украінскія ўлады папярэджвалі Аляксандра Лукашэнку пра такія перспектывы. Яму казалі, што ёсць толькі два варыянты: "з дапамогай замежных партнёраў быць разважлівымі і спакойнымі — і прайграць, або пачаць змагацца [за сваю незалежнасць] проста цяпер".

Украінскі міністр: Лукашэнку папярэджвалі пра пагрозу вайны Беларусі і Расіі
Вадзім Прыстайка / УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі