Украінскі палітолаг прапанаваў пажаніць сына Лукашэнкі і дачку Зяленскага
Украінскі палітолаг прапанаваў пажаніць сына Аляксандра Лукашэнкі Мікалая і дачку Уладзіміра Зяленскага Сашу. Канстанцін Бандарэнка лічыць, што ўкраінскія ўлады зрабілі "гістарычную памылку", калі не падтрымалі афіцыйны Мінск і Лукашэнку. Паколькі Мікалаю Лукашэнку і Аляксандры Зяленскай па 16 гадоў, Бандарэнка адклаў "шлюб" на лета 2022 года.
Як вядома, Украіна заявіла, што не прызнае Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам і не будзе яго ім называць.
facebook.com/bonkost
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.