Украінскія памежнікі пракаментавалі заяву Лукашэнкі пра "дыверсантаў"

Андрэй Дземчанка

Андрэй Дземчанка / Укрінфарм

"Лукашэнка працягвае гуляць на баку тэрарыстычнай Расіі", — так спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка пракаментаваў "Украінскай праўдзе" заяву пра нібыта злоўленых у Беларусі "дыверсантаў".

Як распавядала Еўрарадыё, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці была абвешчаная контртэрарыстычная аперацыя. А сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам там злавілі некалькіх украінскіх дыверсантаў, сярод якіх быў і беларус. Яны, маўляў, з выбухоўкай накіроўваліся ў Расію праводзіць дыверсіі.

Дземчанка кажа, што такія заявы Лукашэнка робіць для ўнутранай аўдыторыі, а ва Украіне яны выклікаюць толькі ўсмешку.

"Лукашэнкаўскі абсурд не спыняецца. Я дагэтуль успамінаю пра ягоныя "тоны зброі", якую яны "затрымлівалі з Украіны", а яшчэ больш добра памятаю адкуль адбылося ўварванне Расіі", — дадае прадстаўнік памежнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі