Укрчыгунка абмежавала транзіт беларускага калію, але не на найбуйнейшы рынак
Украіна спыняе транзіт беларускіх калійных угнаенняў у Еўропу і СНД з 16 лютага. Абмежаванні датычацца прадукцыі “Беларуськалія” і “Беларускай калійнай кампаніі”. Абмяжоўваецца "перавозка імпарту" і "транзіт па тэрыторыі" Украіны.
Мяркуючы па гэтай фармулёўцы, кампанія-пракладка з Беларусі (не "Беларуськалій" і не БКК) зможа адправіць калійныя ўгнаенні ва Украіну — і “Украінская чыгунка” такі імпарт перавязе. Нават калі атрымальнікам груза будзе дачка “Беларускай калійнай кампаніі” — “Агророзквiт”, якая летась трапіла пад санкцыі ЗША.
А далей атрымальнік зможа гандляваць беларускімі ўгнаеннямі як ва Украіне, так і за яе межамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.