Улады абяцаюць замест высечаных у Катоўцы дрэваў пасадзіць новыя
Улады абяцаюць замест высечаных у мінскім скверы Катоўка дрэваў пасадзіць у Савецкім раёне 57 новых. Але дзе менавіта, не паведамляецца. Прэс-служба Мінгарвыканкама называе гэта "кампенсацыйнымі пасадкамі".
Як паведамляла Еўрарадыё, у Катоўцы працягваецца супрацьстаянне рабочых, якія сякуць дрэвы, і мясцовых жыхароў, эколагаў, якія ім перашкаджаюць. На тым месцы, у раёне Ізмайлаўскай вуліцы, 1-га завулка Крыловіча і Меліярацыйнай вуліцы, плануецца пабудаваць каталіцкі касцёл.
Як інфармуе БЕЛТА, у прэс-службе Мінгарвыканкама спасылаюцца на тое, што канадская таполя, якая расце ў скверы, "лічыцца малакаштоўнай пародай, якая выклікае алергічныя рэакцыі".