Улады адказалі на прапанову назваць вуліцу ў Мінску ў гонар Ніла Гілевіча

Ніл Гілевіч

Ніл Гілевіч / planetabelarus.by

Улады адказалі на петыцыю з просьбай назваць вуліцу ў Мінску ў гонар народнага паэта Ніла Гілевіча. "Дадаткова паведамляем, што імя Ніла Гілевіча ўключанае ў спіс прапаноў па найменні новых вуліц сталіцы", — гаворыцца ў дакуменце за подпісам начальніцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярыны Лучыны.

Петыцыя была размешчаная на сайце petitions.by. Яе аўтары звярнулі ўвагу чыноўнікаў на тое, што паэт пражыў у Мінску без малога 70 гадоў. Там ён вучыўся, працаваў, узначальваў Таварыства беларускай мовы, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і незалежнай Беларусі ў 1985-1995 гадах.

Спачатку чыноўнікі перанакіравалі зварот ва ўпраўленне культуры. Там адказалі, што паводле закону грамадзяне могуць прапанаваць назвы вуліц толькі пасля мясцовага сходу ці рэферэндуму. Але перадалі прапанову ў камісію па найменні і перайменаванні вуліц і плошчаў горада Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі