Улады Брэста выступілі супраць георгіеўскай стужкі ў грамадскім транспарце

Улады Брэста выступілі супраць георгіеўскай стужкі ў грамадскім транспарце

Брэстаўчанка Ірына Лаўроўская ў адной з маршрутак пабачыла ў кіроўцы на лабавым шкле георгіеўскую стужку. Жанчына папрасіла зняць сімволіку, але атрымала грубую адмову, паведамляе тэлеканал "Белсат".

Лаўроўская напісала з гэтай нагоды скаргу дырэктару камунальнага транспартнага прадпрыемства "Брэстгартранс". У адказ "Брэстгартранс" і чыноўнікі гарвыканкама папрасілі ў яе прабачэння. Таксама Лаўроўскай афіцыйна паведамілі, што адбыўся адмысловы сход, дзе кіроўцам растлумачылі недапушчальнасць размяшчэння розных сцягоў і рэлігійнай атрыбутыкі ў грамадскім транспарце.

Дарэчы, Правіламі дарожнага руху Беларусі забаронена размяшчаць налепкі і аб'екты, якія замінаюць агляду (арт.194). Такога кіроўцу могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі