Улады хочуць прыняць анты-ЛГБТ законы. Як такія меры ўплываюць на самазабойствы
Ні да чаго добрага дыскрымінацыя не прыводзіць
Беларускія ўлады ўслед за расійскімі заяўляюць пра планы ўводзіць абмежаванні супраць ЛГБТК+. Летась была анансаваная распрацоўка закона аб забароне "ЛГБТ-прапаганды", а Мінкульт прыраўняў выявы аднаполых пар да парнаграфіі. І без усялякага заканадаўства беларускія сілавікі здзекуюцца з прадстаўнікоў супольнасці і выкарыстоўваюць іх ідэнтычнасць супраць людзей: для аўтынгу, публічных пагроз і ціску.
Еўрарадыё паглядзела навуковыя даследаванні пра тое, як заканадаўчая дыскрымінацыя ЛГБТК+ уплывае на рызыкі суіцыдальных паводзін.
Напрыклад, у адным даследаванні навукоўцы вывучылі ўзаемасувязь паміж зменамі заканадаўства і суіцыдальнымі паводзінамі ў розных штатах ЗША. Выснова: у штатах, дзе ўводзілася больш інклюзіўнае заканадаўства, колькасць суіцыдаў сярод ЛГБТК+ зніжалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.