Улады хочуць змяніць ПДР, але беларусы крытыкуюць праект
Больш за ўсё спрэчак — пра спешванне
Больш за дзвесце каментароў з праўкамі і прапановамі да праекта змяненняў у Правілы дарожнага руху пакінулі беларусы за некалькі дзён. Нагадаем, улады хочуць памяняць ПДР у частцы патрабаванняў да веласіпедыстаў і электрасамакатаў ("сродкаў персанальнай мабільнасці" на мове чыноўнікаў).
Самым спрэчным змяненнем можа быць патрабаванне да веласіпедыстаў і самакатчыкаў спешвацца пры пераходзе дарогі.
"Горад Гродна, адсутнасць практычна веладарожак, пераходаў, разметка калісьці нанеслі, быццам ужо і людзі прывыклі, сёння яна практычна ўся сцерлася. Горад маленькі, кампактны, пешаходныя пераходы практычныя праз кожныя 100-200 м, калі зноў прымусяць спешвацца на пераходах будзе прасцей прадаць ровар і хадзіць пешшу", — напісаў адзін з крытыкаў праекта.
Прапануюць і альтэрнатыўныя меры. "На маю думку правільней будзе прывучаць веласіпедыстаў да зніжэння хуткасці да ўзроўню пешахода і ўзмацніць кантроль за яе выкананнем", — піша ўдзельніца абмеркавання.
@euroradio.lite Дзяржава планіруе прыраўняць самкатчыкаў да кіроўцаў. МУС прапаноўвае, каб электрасамакат лічыўся транспартным сродкам. І, адпаведна, чалавек, які на ім едзе, — кіроўцам #навіны #новостибеларуси #беларусь #ціктокпабеларуску #белцікток #беларускіцікток ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт
Хоць некаторыя падтрымліваюць меру ад імя кіроўцаў аўтамабіляў, іншыя кажуць, што змяніць сітуацыю патрабаванне спешвацца не зможа: “Патрабаванне спешвацца ніяк не дапаможа ад ліхачоў, якія вылятаюць на пераход не гледзячы і на поўнай хуткасці, а толькі створыць нязручнасці для прыстойных веласіпедыстаў і спм-шчыкаў. Дзейснага правіла перасякаць праезную частку з хуткасцю пешахода больш чым дастаткова".
Таксама сярод удзельнікаў абмеркавання шмат пытанняў выклікалі асобныя патрабаванні да электрасамакатаў з хуткасцю больш за 25 кіламетраў за гадзіну. Адны пытаюцца, адкуль узята гэты лік і на падставе якіх разлікаў, іншыя выказваюць здагадку, што большасць ДТЗ з электрасамакатамі адбываецца не з асабістымі, а з шэрынгавых (якія і не могуць так разганяцца).
Яшчэ ёсць магчымасць прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні змяненняў у ПДР па гэтай спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.