У Маладзечанскім раёне лось кінуўся пад маршрутку

Сутыкнення ўдалося пазбегнуць

Сутыкнення ўдалося пазбегнуць / kraj.by

У Маладзечанскім раёне лось кінуўся пад маршрутку "Чысць — Радашковічы — Мінск", якая ехала ў сталіцу. На шчасце, удалося пазбегнуць сутыкнення (тры гады таму падобная сітуацыя здарылася пад Жыткавічамі, загінула пасажырка). Як піша kraj.by, здарэнне адбылося ў аўторак у 17:40 на аўтадарозе Р-28 "Мінск — Маладзечна — Нарач". Лось раптоўна выбег на дарогу перад Peugout Boxer.

41-гадовы кіроўца паспеў зрэагаваць — выкарыстаў экстранае тармажэнне. У выніку пацярпела толькі адна пасажырка — упала з сядзення і атрымала траўмы. 22-гадовую жыхарку Маладзечанскага раёна завезлі для абследавання ў бальніцу, але не сталі шпіталізаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі