Улады Швецыі патлумачылі, чаму не падтрымалі рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі

Улады Швецыі патлумачылі, чаму не падтрымалі рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі

Улады Швецыі патлумачылі, чаму шведская дэлегацыя не падтрымала на Мінскай сесіі АБСЕ праект рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. Яго ўнесла літоўская дэлегацыя, аднак пастаянны камітэт яе не падтрымаў. Прапаноўвалася заклікаць улады Беларусі рэабілітаваць палітзняволеных, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, правесці рэформу выбарчай сістэмы, забяспечыць празрыстасць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Як інфармуе Delfi, кіраўніца МЗС Швецыі Маргат Валстром у тэлефоннай размове з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам патлумачыла, чаму была заблакаваная рэзалюцыя. “Гэта ніяк не афіцыйная пазіцыя Швецыі, а проста так склаліся абставіны”, — заявіла Валстром. Што гэта азначае, невядома. Праект дакумента быў выкраслены з парадку дня сесіі з ініцыятывы шведскага парламентара сацыяліста Кента Харстэда. Яго падтрымалі прадстаўнікі 20 краін, 29 устрымаліся, падтрымалі яе ўключэнне толькі дэлегаты 8 краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі