Улады здаліся? Мінтранс хоча адвязаць выплату дарожнага збору ад тэхагляду

Улады здаліся? Мінтранс хоча адвязаць выплату дарожнага збору ад тэхагляду

Выплату дарожнага збору могуць адвязаць ад праходжання тэхагляду. З такой ініцыятывай выступае Міністэрства транспарту і камунікацый, перадае БЕЛТА

"Наша пазіцыя — адвязаць выплату пошліны ад праходжання працэдуры тэхнічнага агляду. Пакуль у наяўных праектах на дадзены момант яна падтрымліваецца", — заявіў кіраўнік ведамства Анатоль Сівак

Па словах чыноўніка, канчатковага варыянту дакумента на цяперашні час яшчэ няма. Ён мяркуе, што ў трэцім квартале 2018 года стане ясна, які варыянт будзе абраны, а з 1 студзеня 2019 года сістэма аплаты дарожнага збору зменіцца. 

З праблемай тэхагляду беларускія ўлады сутыкнуліся пасля ўвядзення дарожнага збору. Гэты збор неабходна заплаціць перад тэхаглядам. Многія аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд, каб не плаціць дарожны збор. Штраф за адсутнасць тэхагляду нашмат меншы, чым сума дарожнага збору. 

Міністр транспарту падкрэсліў важнасць тэхагляду ў сітуацыі, калі многія грамадзяне або ІП абслугоўваюць сваё аўто самастойна. Пацвердзіць здавальняючы тэхнічны стан транспарту можна толькі з дапамогай якаснай дыягностыкі. Таму Анатоль Сівак лічыць неабходным, каб аўтамабілісты не пазбягалі тэхагляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі