Улады ЗША адмовіліся лічыць Расію краінай з рынкавай эканомікай

Уладзімір Пуцін праводзіць "эксперыменты" з расійскай эканомікай / Карыкатура dw.com
Уладзімір Пуцін праводзіць "эксперыменты" з расійскай эканомікай / Карыкатура dw.com

Улады ЗША адмовіліся лічыць Расію краінай з рынкавай эканомікай. Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў адклікала ў РФ такі статус. Як паведамляе Reuters, прычынай такога рашэння называецца "шырокае" ўмяшанне дзяржавы ў расійскую эканоміку. А гэта дае магчымасць "прымяніць антыдэмпінгавае заканадаўства ЗША для ліквідацыі рынкавых скажэнняў", выкліканых згаданым умяшаннем.

ЗША прызналі Расію краінай з рынкавай эканомікай 20 гадоў таму. Для гэтага РФ трэба было адпавядаць пэўным крытэрыям. Згаданы статус быў вызначальным пры ўступленні Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, піша meduza.io.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі