Уладзімір Макей паедзе ў Брусель на сустрэчу кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза

Уладзімір Макей паедзе ў Брусель на сустрэчу кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паедзе ў Брусель на сустрэчу кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза і краін-удзельніц "Усходняга партнёрства". Яна пройдзе ў панядзелак, 23 траўня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, сустрэча ў Бруселі будзе прысвечаная сённяшняму стану ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і яе перспектывам, "у кантэксце перагляду еўрапейскай палітыкі добрасуседства". Міністры абмяркуюць падрыхтоўку і да саміту "Усходняга партнёрства", прызначанага на 2017 год, інфармуе БЕЛТА.

Вядома, што Макей прадаставіць у Бруселі беларускія падыходы да рэфармавання ініцыятывы. Таксама ён можа правесці там двухбаковыя сустрэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі