Уладзімір Макей правёў у Нью-Ёрку шостую сустрэчу — з кіраўніком МЗС В'етнама

Уладзімір Макей / Еўрарадыё
Уладзімір Макей / Еўрарадыё

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у чацвер правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС В'етнама Буй Тхань Шонам, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча была "адкрытай і канструктыўнай". Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця гандлю паміж дзвюма краінамі, у тым ліку сумесныя праекты ў сферы прамысловай кааперацыі.

З 21 па 28 верасня кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі наведвае Нью-Ёрк, дзе ўдзельнічае ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Як паведамляла Еўрарадыё, ужо адбыліся сустрэчы Макея з міністрамі замежных спраў Ірана, Нікарагуа, Турцыі і Сербіі. З краін Еўрасаюза Макей пакуль правёў перамовы толькі з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі