Макей здзейсніў першы візіт у Еўропу пасля прыпынення візавых санкцый ЕС

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых ў часе візіту кіраўніка Сербіі ў Беларусь сёлета ў красавіку. Таміслаў Ніколіч адзначыў сяброўскі характар беларуска-сербскіх адносінаў і пацвердзіў гатоўнасць і далей развіваць іх на карысць двух народаў.


Таксама Уладзімір Макей сустрэўся з прэм’ер-міністрам Сербіі Івіцай Дачычам і з некаторымі іншымі афіцыйнымі асобамі балканскай дзяржавы. У часе сустрэчы абмяркоўвалі двухбаковы гандаль і сумесныя эканамічныя праекты. Сярод іншага, гаворка ішла пра арганізацыю наўпроставых авіязносін паміж Мінскам і Бялградам, якія пачнуцца з верасня. Гэта паспрыяе турыстычнаму абмену і развіццю бізнес-кантактаў.



На ўсіх сустрэчах сербскі бок выказваў падзяку Беларусі за яе прынцыповую і паслядоўную пазіцыю па праблеме Косава і Метохіі. Афіцыйны Мінск неаднаразова выступаў за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі.



Уладзімір Макей знаходзіцца 4-5 ліпеня з афіцыйным візітам у Сербіі па запрашэнні міністра замежных спраў краіны Івана Мркіча, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага МЗС.

Нагадаем, у чэрвені Савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза прыпыніў візавыя санкцыі да Уладзіміра Макея. Аднак яго не выкраслілі з "чорнага спісу" ЕС: на чыноўніка распаўсюджваюцца фінансавыя санкцыі Еўрасаюза.

Прыпыненне санкцый еўрачыноўнікі патлумачылі неабходнасцю спрасціць дыпламатычныя кантакты паміж ЕС і Беларуссю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі