Уладзімір Макей сёння ляціць у Нямеччыну

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння ляціць у Нямеччыну. Візіт працягнецца чатыры дні. Як інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны, у Берліне адбудуцца сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і экспертнай супольнасці Нямеччыны. Гаворка пойдзе пра развіццё беларуска-нямецкіх дачыненняў у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Таксама Макей возьме ўдзел у 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. У яе рамках міністр правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі