Уладзімір Макей — у Швецыі
Уладзімір Макей знаходзіцца ў Швецыі, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі ў Twitter. Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт міністра замежных спраў Беларусі ў гэтую краіну. Вядома, што Макей возьме ўдзел у сустрэчы высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя Усходняга партнёрства. Як інфармуе беларускі амбасадар у Швецыі Дзмітрый Мірончык, яго запрасілі міністр замежных спраў Ан Ліндзе і міністр па справах міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Петэр Эрыксан. Запланаваны і шэраг двухбаковых сустрэч.
У кастрычніку Уладзімір Макей знаходзіўся з працоўным візітам у Германіі, сустракаўся з міністрам замежных спраў Германіі Хайко Масам.
Пачаўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Швецыю / The first visit of a Belarusian Foreign Minister to Sweden in the history of bilateral relations has started pic.twitter.com/PED3Y1beL8
— Dmitry Mironchik (@DmitryMironchik) 5 ноября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
Кожнае міжнароднае мерапрыемства з удзелам міністраў замежных спраў - добрая нагода, каб абмеркаваць бягучыя пытанні ці проста шчыра павітацца з калегамі. pic.twitter.com/QUQmyJ19aa
— Dmitry Mironchik (@DmitryMironchik) 5 ноября 2019 г.
Флаг Рэспублікі Беларусь упершыню ўзняты перед Парламентам Швецыі /
— Dmitry Mironchik (@DmitryMironchik) 5 ноября 2019 г.
The flag of Belarus flying for the first time in front of the Swedish Parliament pic.twitter.com/0ba11azPXE