Уладзімір Макей выказаўся пра "маршы недармаедаў"

Уладзімір Макей выказаўся пра "маршы недармаедаў"

У сераду, 15 сакавіка, Уладзімір Макей выказаўся пра "маршы недармаедаў", якія прайшлі ў розных гарадах краіны. Міністр замежных спраў Беларусі назваў іх "нешматлікімі" і заклікаў не выкарыстоўваць гэтыя акцыі ў палітычных мэтах.

"Што тычыцца канкрэтных затрыманняў, там трэба паглядзець на ўдзельнікаў гэтых маніфестацый і вызначыць, хто ў іх удзельнічаў, — ці тыя асобы, хто непасрэдна трапіў пад палажэнні гэтага дэкрэта, — цытуе словы Макея БЕЛТА. — Нам здаецца, што многія асобы і тут, і па-за межамі Беларусі спрабуюць выкарыстоўваць гэтыя маніфестацыі ў сваіх асабістых мэтах".

Як вядома, чарговая вулічная акцыя супраць дэкрэта №3 "Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства" пройдзе сёння ў Мінску, яна дазволена гарадскімі ўладамі. Збор удзельнікаў прызначаны ў 17.30 на пляцоўцы каля Акадэміі навук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі