Уладзімір Зяленскі прыехаў у вызвалены Херсон

Уладзімір Зяленскі ў вызваленым Херсоне / Reuters
Уладзімір Зяленскі ў вызваленым Херсоне / Reuters

14 лістапада Уладзімір Зяленскі наведаў вызвалены ад расіян Херсон, перадае hromadske.ua.

Украінскі прэзідэнт падзякавам саюзнікам за пастаянную падтрымку і заявіў, што вайскоўцы Украіны пастаянна рухаюцца наперад. 

Таксама Зяленскі патлумачыў, чаму лічыць патрэбным свой візіт у Херсон: "Важна быць тут. Усе ж рызыкуюць: вайскоўцы рызыкуюць кожны дзень, журналісты рызыкуюць... Мне здаецца, трэба тут быць, падтрымліваць херсонцаў, падтрымліваць людзей. Каб яны адчувалі, што мы не толькі пра гэта гаворым, не толькі абяцаем, а мы рэальна вяртаемся, падымаем наш сцяг".

Дарэчы, раней Зяленскі наведваў пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Запарожскай, Днепрапятроўскай, Данецкай і Луганскай абласцях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі