Уначы 15 чэрвеня Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт

Уначы 15 чэрвеня Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт

Уначы 15 чэрвеня Беларуская чыгунка не будзе прадаваць квіткі праз інтэрнэт. Як інфармуе яе прэс-служба, з 02.30 да 05.00 ў сістэме продажу праязных дакументаў будуць праводзіць планавыя тэхнічныя працы. Таму сістэма будзе часова недаступная.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

"Наша ніва" нагадвае, што Беларуская чыгунка працягвае працу па ўдасканаленні продажу білетаў праз інтэрнэт. Нядаўна было пашырана прымяненне паслугі па набыцці праязных дакументаў праз інтэрнэт з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагонах. Цяпер пры куплі білетаў анлайн адкрыты паказ схем вагонаў СВ, купэйных і плацкартных у цягніках фармавання Беларускай чыгункі. Таксама для зручнасці пошуку раскладу на сайце poezd.rw.by дададзеная опцыя хуткага набору найбольш папулярных у пасажыраў станцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі