Уначы 6 траўня ў Беларусі месцамі магчымыя замаразкі да -3
У пятніцу, 6 траўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень месцамі ў заходніх і паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца паўднёвы — уначы слабы, удзень умераны, пры навальніцах парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 са знакам "плюс", месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да -3, па захадзе Беларусі будзе да 9 цяпла. Удзень чакаецца +15...+21.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.