Уначы беларусы назіралі гало
Гало ў Мінску / onliner.by
Ноччу на 7 студзеня беларусы маглі назіраць незвычайную астранамічную з'яву — гало. Фота гэтай прыгажосці ў рэдакцыю Onliner даслалі чытачы.
Назіралі гало ў Мінску і ў некаторых рэгіёнах краіны.
Хутчэй за ўсё, з'яўленню гало паспрыяла марознае надвор'е: ноччу на Раство слупкі тэрмометраў апускаліся да -18 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.