Уначы і зранку ў чацвер у Беларусі прагназуюць туман

Туман

Туман / pixabay.com

У чацвер, 9 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку прагназуецца туман, слабы галалёд. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +5, удзень паветра прагрэецца да 5-11 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі