Уначы ў Беларусі месцамі будзе да 13 градусаў марозу
У чацвер, 17 сакавіка, у Беларусі без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў (на паўночным усходзе — да -13, у Мінску — 5-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 (у сталіцы — 1-3 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.