Уначы ў цэнтры Мінска машына збіла 26-гадовую дзяўчыну, яна загінула
Здарэнне адбылося ў 23.20 ў сераду, 11 верасня, на плошчы Свабоды.
Як паведамляе партал tut.by, мяркуецца, што дзяўчына раптоўна выбегла на праезную частку каля пешаходнага перахода. Там яна патрапіла пад Volvo S60, якім кіраваў 24-гадовы хлопец. З цяжкімі траўмамі пацярпелую шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі, дзе яна а 7-й раніцы 12 верасня памерла.
У адносінах кіроўцы распачатая крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".