Уначы ў цэнтры Мінска трамвай размалявалі гіганцкімі графіці (фота)
Здарэнне адбылося на вуліцы Казлова. Раніцай супрацоўнікі "Мінсктранса" спрабавалі сцерці малюнкі.
Мінулай ноччу ў цэнтры Мінска невядомыя размалявалі трамвай гіганцкімі графіці. Трамвай стаіць на рэйках на вуліцы Казлова. Як вядома, там трамвайны рух з-за рэканструкцыі спынены да канца лета, пасажыраў перавозяць аўтобусы. Раніцай 27 ліпеня супрацоўнікі "Мінсктранса" спрабавалі сцерці графіці, піша "Комсомольская правда в Беларуси".
Фота: kp.by