Уначы ў Ваўкавыску аўто ўрэзалася ў дрэва
Уначы 22 лістапада каля 3-й гадзіны ў Ваўкавыску адбылося ДТЗ, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
На вуліцы Жолудзева аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Пасажырку аўтамабіля давялося дэблакаваць ратавальнікам з дапамогай спецінструменты. Жанчыну шпіталізавалі.