Уначы ўдарныя дроны атакавалі некалькі рэгіёнаў Расіі

У Энгельсе зноў пажар

У Энгельсе зноў пажар / Кадр з відэа

Уначы ў аўторак ударныя дроны атакавалі некалькі рэгіёнаў Расіі. Як і раней, мэтай маштабнай атакі сталі прадпрыемствы і нафтабазы. Расійскія СМІ паведамляюць пра выбухі ў Татарстане, Саратаўскай, Варонежскай, Арлоўскай абласцях.

У Казані была атакавана база звадкаваных газаў. Там гарэла адна ці некалькі цыстэрнаў. Пажар на заводзе "Казаньаргсінтэз" пакуль не пацвярджаецца.

Беспілотнікі самалётнага тыпу верагодна зноў атакавалі нафтасховішча авіябазы ў Энгельсе (Саратаўская вобласць), якое ўжо гарэла на мінулым тыдні (узгаранне ліквідавалі толькі праз пяць дзён). Мясцовы губернатар не называе, якое менавіта "прамысловае прадпрыемства" было пашкоджанае ў выніку атакі. Відавочцы ж сведчаць, што на згаданай нафтабазе зноў узнік пажар. Школьнікаў Энгельса і Саратава на сённяшні дзень перавялі на заняткі "ў дыстанцыйным рэжыме".

У панядзелак беспілотнікі атакавалі горад Алексін у Тульскай вобласці. Таксама вядома пра ракетны ўдар па Браншчыне. Але падрабязнасці пакуль невядомыя. Расійскія ўлады традыцыйна заяўляюць пра ўсе збітыя ракеты і беспілотнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі